Аладкі з яблыкамі (дражджавыя)

1,5 шклянкі мукі, 2 яблыкі, 1 яйка, 1,5 шклянкі малака, 10 г дрожджаў, 3 ст. лыжкі тлушчу, 1 ч. лыжка цукру, соль.

У цёплым малацэ або вадзе растварыць цукар, соль і дрожджы, дадаць муку, яйкі, добра змяшаць і паставіць у цёплае месца для закісання на 2,5-3 гадзіны. Яблыкі нарэзаць дробнымі лустачкамі і пакласці ў цеста перад выпечкай.
Для выпечкі аладак сталовую лыжку апусціць у тлушч, затым асцярожна ўзяць цеста з краю посуду і выкласці на патэльню з разагрэтым тлушчам. Аладкі абсмажыць з абодвух бакоў. Гатовыя аладкі можна падаць з маслам, смятанай або мёдам. Аладкі з яблыкамі можна смажыць у фрыцюры.

Адна думка да “Аладкі з яблыкамі (дражджавыя)”

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *