Інгрыдыенты
- 500 г ялавічын500 г ялавічыны
- 2 яйк2 яйкі
- 3 ст. лыжкі крухмал3 ст. лыжкі крухмалу
- 0
- 5 шклянкі маянэз5 шклянкі маянэзу
- алей для смажання
- 4 зубкі часнак4 зубкі часнаку
- соль
- перац.
Рацэпт
500 г ялавічыны (мякаць), 2 яйкі, 3 ст. лыжкі крухмалу, 0,5 шклянкі маянэзу, алей для смажання, 4 зубкі часнаку, соль, перац.
Мяса памыць, як мага больш дробна парэзаць, дадаць яйкі, крухмал, маянэз, пасечаны часнок, соль, перац. Усё старанна перамяшаць і паставіць на 12 гадзін у лядоўню.
На разагрэтую з алеем патэльню лыжкай класці невялікія аладкі і абсмажваць з абодвух бакоў. Скласці мясныя аладкі ў рондаль, уліць булён або ваду і тушыць 20-25 хвілін.
Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.