Асарці агародніннае

1-2 бульбіны, 1 бурак, 1 морква, 100 г капусты, 80 г зялёнага гарошку, 1 агурок, 1 памідор, зеляніна, соль.
Для запраўкі: 4 ч. лыжкі расліннага алею, 0,5 ч. лыжкі цукру, 0,2 ч. лыжкі гарчыцы, 2 ст. лыжкі сталовага воцату, перац, соль.

Свежыя агуркі, звараныя буракі, бульбу і моркву ачысціць, нарэзаць кубікамі, а свежыя таматы – долькамі. Свежую капусту – саломкай і перацерці з соллю.
Усё змяшаць, дадаць зялёны гарошак і ўкласці горкай у салатнік, паліць салатнай запраўкай.
Падрыхтоўка запраўкі. Цукар расцерці з раслінным алеем, дадаць гарчыцу, молаты перац, соль, сталовы воцат або разведзеную цытрынавую кіслату і змяшаць.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *