Бабка Бульбяная З Грыбамі

Інгрыдыенты

  • 1
  • 2 кг бульб2 кг бульбы
  • 60 г сушаных грыбо60 г сушаных грыбоў
  • 2 цыбулін2 цыбуліны
  • 1 ст. лыжка мук1 ст. лыжка мукі
  • 1 ст. лыжка маргарын1 ст. лыжка маргарыну
  • 50 г сал50 г сала
  • 3 ст. лыжкі смятан3 ст. лыжкі смятаны
  • соль.

Рацэпт

1,2 кг бульбы, 60 г сушаных грыбоў, 2 цыбуліны, 1 ст. лыжка мукі, 1 ст. лыжка маргарыну, 50 г сала, 3 ст. лыжкі смятаны, соль.
Загадзя замочаныя грыбы зварыць, нарэзаць саломкай, абсмажыць на сале, дадаць смятану, соль, патушыць 5-10 хвілін.
Бульбу абабраць, надраць на тарцы, дадаць растоплены маргарын, грыбы з цыбуляй, перамяшаць. Падрыхтаваную масу выкласці ў гліняны гаршчок (чыгунок), змазаны тлушчам, і запячы ў духоўцы.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *