Беларускі пернік

Для цеста (на 1 кг перніка): 200 г арахісавай халвы, 1 шклянка цукру, 3 шклянкі мукі, 1 яйка, 2 г карыцы, 170 г павідла, сода, ванілін, соль. Для сіропу: 2 ст. лыжкі цукру, 4 ст. лыжкі вады.

Цукар, соль, яйка, расцёртую арахісавую халву, павідла, ванілін, карыцу і соду старанна размяшаць да атрымання аднастайнай масы. Дадаць пшанічную муку і замясіць цеста. Раскатаць яго, выкласці на змазаную алеем бляху і выпякаць пры тэмпературы не больш за 180°. Калі пернік будзе гатовы, намазаць яго цукровым сіропам.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *