Для начынкі: 200 г тварагу, 1 яйка, 1 ст. лыжка цукру, 4 ст. лыжкі смятаны, 3 ст. лыжкі масла.
Выпечы блінцы (гл. рэцэпт «Блінцы»).
Начыніць тварагом, працёртым з цукрам і яйкам, загарнуць у выглядзе рулета і пакласці на патэльню з тоўстым дном. Зверху заліць смятанай, змяшанай з падагрэтым маслам, зачыніць вечкам і запякаць у духоўцы на працягу 20-30 хвілін.