Блінцы храбусткія

Для начынкі: 160 г тварагу, 1 ст. лыжка цукру, 2 яйкі, 2 ст. лыжкі сухароў, па 1 ст. лыжцы масла і малака, 3 ч. лыжкі разынак.

Выпечы блінцы (гл. рэцэпт «Блінцы»). Тварог працерці з цукрам і яйкам, дадаць прамытыя і апараныя разынкі і змяшаць. Фаршам начыніць блінцы, загарнуць іх у выглядзе канвертаў, намачыць у разведзеным малаком яйку і запаніраваць у сухарах. Падсмажыць на растопленым масле або маргарыне да ўтварэння румянай скарыначкі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *