Блінцы з гароднінай

0,5 сярэдняга качана капусты, 4 морквы (або 400 г квашанай капусты, 20 г сушаных грыбоў), 1 цыбуліна, 1 яйка, 2 ст. лыжкі масла, соль.

Прыгатаваць фарш: свежую капусту, моркву і цыбулю нарэзаць саломкой. Капусту падсмажыць да гатоўнасці, змяшаць яе з пасераванымі морквай з цыбуляй, дадаць варанае сечанае яйка і пасаліць.

Выпячы блінцы (гл. рэцэпт “Блінцы”), пакласці на іх фарш, загарнуць краі ў выглядзе прамавугольніка і абсмажыць.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *