Боршч Беларускі

Інгрыдыенты

  • 300 г костак ад вяндлін300 г костак ад вяндліны
  • 200 г ялавічын200 г ялавічыны
  • 60 г сасіса60 г сасісак
  • 2 бурак2 буракі
  • 4-5 бульбі4-5 бульбін
  • 1 моркв1 морква
  • 1 корань пятрушк1 корань пятрушкі
  • 1 цыбулін1 цыбуліна
  • 1 ст. лыжка тамату-пюр1 ст. лыжка тамату-пюрэ
  • 1 ст. лыжка топленага сал1 ст. лыжка топленага сала
  • 4 ч. лыжкі смятан4 ч. лыжкі смятаны
  • 1 ст. лыжка мук1 ст. лыжка мукі
  • соль
  • цукар
  • воцат.

Рацэпт

300 г костак ад вяндліны, 200 г ялавічыны, 60 г сасісак, 2 буракі, 4-5 бульбін, 1 морква, 1 корань пятрушкі, 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка тамату-пюрэ, 1 ст. лыжка топленага сала, 4 ч. лыжкі смятаны, 1 ст. лыжка мукі, соль, цукар, воцат.
Нарубленыя косткі ад вяндліны і мяса памыць, заліць халоднай вадой, давесці да кіпення, зняць пену і працягваць варыць на невялікім агні, у канцы гатавання пасаліць. Гатовы булён працадзіць.
Буракі адварыць, абабраць, нашаткаваць. Змельчаныя моркву, пятрушку, цыбулю абсмажыць на топленым сале, дадаць тамат-пюрэ і яшчэ трошкі патрымаць на слабым агні.
У булён, які кіпіць, апусціць нарэзаную кубікамі бульбу, падрыхтаваныя буракі, цыбулю і карэнне з таматам. Калі бульба зварыцца, заправіць боршч мукой, разведзенай ахалоджаным булёнам, цукрам, воцатам, пакласці нарэзаныя кавалачкамі сасіскі і варанае мяса. Даць закіпець.
Падаць са смятанай.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *