Боршч халодны з яблыкамі

500 г буракоў, 2 яблыкі, 2 свежыя агуркі, 75 г зялёнай цыбулі, 2 яйкі, 100 г смятаны, соль, цукар і воцат па смаку.

Зварыць не пачышчаныя ад скуркі буракі. Затым ачысціць, нацерці на тарцы з дробнымі адтулінамі, заліць кіпенем, дадаць кавалачак чорнага хлеба і паставіць на адны суткі ў прахалоднае месца, пасля чаго працадзіць і заправіць настой па смаку соллю, цукрам, воцатам, пакласці ў яго яблыкі, вычышчаныя ад скуркі, і нарэзаныя скрылікамі свежыя агуркі, здробненыя зялёную цыбулю і звараныя яйкі. Падаць са смятанай і дробна нарэзанай зелянінай кропу.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *