Бульба, Фаршыраваная Селядцом

Інгрыдыенты

  • 12 буйных бульбі12 буйных бульбін
  • 2 ст. лыжкі топленага масл2 ст. лыжкі топленага масла
  • 0
  • 75 шклянкі смятан75 шклянкі смятаны
  • 1 селядзе1 селядзец
  • 1 цыбулін1 цыбуліна
  • 1 яйк1 яйка
  • перац.

Рацэпт

12 буйных бульбін, 2 ст. лыжкі топленага масла, 0,75 шклянкі смятаны, 1 селядзец, 1 цыбуліна, 1 яйка, перац.
Бульбу зварыць да напаўгатоўнасці, абабраць, зрэзаць верхавінку. Выняць асяродак і разам з філе селядца і цыбуляй прапусціць праз мясарубку, дадаць перац, яйка, 1 ст. лыжку смятаны, перамяшаць, узбіць. Атрыманым фаршам начыніць бульбу, выкласці яе ў глыбокую патэльню, змазаную маслам, заліць смятанай і запячы ў духоўцы.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *