Бульбянікі

12 бульбін, 0,5 шклянкі крухмалу або 0,75 шклянкі мукі, 1 яйко,
2 ст. лыжкі алею, перац, соль.
Для запраўкі: 0,75 шклянкі смятаны ці 3 ст. лыжкі сметанковага масла, 3 цыбуліны.

Звараную ў лупіне і ачышчаную бульбу прапусціць праз мясарубку, дадаць муку (або бульбяны крухмал), растопленае сметанковае масла, яйко, перац, соль, старанна перамяшаць і сфармавацьць  невялікія шарыкі. Укласці іх на змазаную алеем патэльню і запячы ў духоўцы.
Гатовыя бульбянікі заправіць смятанай або сметанковым маслам з падсмажанай рэпчатай цыбуляй і прагрэць на агні на працягу 5-7 хвілін.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *