Булён Курыны З Клёцкамі

Інгрыдыенты

  • 500 г курынага мяс500 г курынага мяса
  • 1 моркв1 морква
  • 1 цыбулін1 цыбуліна
  • 1 яйк1 яйка
  • 0
  • 75 шклянкі мук75 шклянкі мукі
  • 1 ч. лыжка сметанковага масл1 ч. лыжка сметанковага масла
  • соль
  • лаўровы ліст
  • зелень.

Рацэпт

500 г курынага мяса, 1 морква, 1 цыбуліна, 1 яйка, 0,75 шклянкі мукі, 1 ч. лыжка сметанковага масла, соль, лаўровы ліст, зелень.
Падрыхтаванае курынае мяса заліць халоднай вадой. Калі яна закіпіць, зняць пену, пакласці ачышчаныя моркву і цыбуліну, варыць на слабым агні да гатоўнасці мяса, у канцы прыгатавання дадаць соль, лаўровы ліст. Булён працадзіць.
Муку, яйка, соль, масла, каля чвэрці шклянкі ахалоджанага булёну старанна перамяшаць. З атрыманага цеста аддзяляць лыжкай невялікія клёцкі і апускаць іх у булён, варыць 5 хвілін.
Падаць з кавалачкамі курынага мяса, пасыпаўшы змельчанай зеленню кропу або пятрушкі.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *