Біточкі Грыбныя

Інгрыдыенты

  • 500 г свежых грыбо500 г свежых грыбоў
  • 50 г белага хлеб50 г белага хлеба
  • 1 цыбулін1 цыбуліна
  • 1 яйк1 яйка
  • 1 ст. лыжка паніровачных сухаро1 ст. лыжка паніровачных сухароў
  • 2- 3 ст. лыжкі але2- 3 ст. лыжкі алею
  • соль.

Рацэпт

500 г свежых грыбоў, 50 г белага хлеба, 1 цыбуліна, 1 яйка, 1 ст. лыжка паніровачных сухароў, 2- 3 ст. лыжкі алею, соль.
Свежыя грыбы (лепш масляк) ачысціць, старанна прамыць, апусціць на 2-3 хвіліны ў кіпень, зліць ваду. Грыбы разам з цыбуляй і замочаным белым хлебам двойчы прапусціць праз мясарубку. Дадаць яйка, соль, перамяшаць. З атрыманай масы сфармаваць біткі, укачаць іх у сухары і абсмажыць з абодвух бакоў.
Да грыбных біточкаў падаць пюрэ з бульбы.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *