Вушкі

2 шклянкі мукі, 1 яйка, 0,75 шклянкі кіслага малака, 1 ст. лыжка цукру, 0,5 ч. лыжкі соды, 2 ст. лыжкі топленага масла.

Замясіць цеста на кіслым малацэ з даданнем соды, яйка и цукру, тонка раскачаць, разрэзаць на ромбікі. Супрацьлеглыя канцы ромбікаў злучыць і зашчыпаць. Вушкі выпякчы у духоўцы на блясе, змазанай тлушчам. Падаць у гарачым выглядзе, асобна смятану, змешаную з цукрам і працёртымі ягадамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *