Каўбаса 100 г, 2 яблыкі, 1 салёны агурок, 1 цыбуліна, маянэз, гарчыца, соль, перац, раслінны алей, зеляніна пятрушкі.
Каўбасу нарэзаць тонкімі лустачкамі. Дробна парэзаць яблыкі, агуркі, цыбулю. Усе скласці ў посуд, змяшаць з дробна насечанай зелянінай пятрушкі, пасаліць. У маянэз дадаць гарчыцу, чорны перац і заправіць ім вінегрэт. Перакласці ў салатніцу і злёгку паліць раслінным алеем.