Галубцы З Бульбай

Інгрыдыенты

  • 800 г капуст800 г капусты
  • 400 г бульб400 г бульбы
  • 1 яйк1 яйка
  • 2 цыбулін2 цыбуліны
  • 3 ст. лыжкі топленага масл3 ст. лыжкі топленага масла
  • 0
  • 5 шклянкі рэдкай смятан5 шклянкі рэдкай смятаны
  • 5 шклянкі тамату-пюр5 шклянкі тамату-пюрэ
  • соль.

Рацэпт

800 г капусты, 400 г бульбы, 1 яйка, 2 цыбуліны, 3 ст. лыжкі топленага масла, 1,5 шклянкі рэдкай смятаны, 0,5 шклянкі тамату-пюрэ, соль.
Качан капусты, з якога выразана храпка, апусціць у падсоленую ваду, якая кіпіць, паварыць 3-5 хвілін, затым выняць, аддзяліць капусныя лісты, зрэзаць патаўшчэнні. Вараную бульбу патаўчы, дадаць нашаткаваную падсмажаную цыбулю, дробна пасечанае варанае яйка, соль, перамяшаць.
На кожны ліст пакласці падрыхтаваны фарш, загарнуць у выглядзе канверта. Галубцы злёгку абсмажыць, скласці ў жароўню, заліць смятанай, змешанай з таматам-пюрэ, і тушыць 30-40 хвілін.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *