Галубцы З Грыбамі

Інгрыдыенты

  • 500 г капуст500 г капусты
  • 300 г свежых грыбо300 г свежых грыбоў
  • 2 цыбулін2 цыбуліны
  • 3-4 ст. лыжкі але3-4 ст. лыжкі алею
  • 2 ст. лыжкі маргарын2 ст. лыжкі маргарыну
  • 0
  • 5 шклянкі вадкай смятан5 шклянкі вадкай смятаны
  • 5 шклянкі тамату-пюр5 шклянкі тамату-пюрэ
  • соль.

Рацэпт

500 г капусты, 300 г свежых грыбоў, 2 цыбуліны, 3-4 ст. лыжкі алею, 2 ст. лыжкі маргарыну, 1,5 шклянкі вадкай смятаны, 0,5 шклянкі тамату-пюрэ, соль.
Качан капусты, з якога выразана храпка, апусціць у падсоленую ваду, якая кіпіць, трошкі паварыць, затым выняць. Аддзяліць капусныя лісты, зрэзаць патаўшчэнні.
Добра прамытыя грыбы адварыць, дробна парэзаць, дадаць нашаткаваную падсмажаную цыбулю, соль, перамяшаць і ўсё разам абсмажыць. Атрыманы фарш загарнуць у капусныя лісты.
Галубцы злёгку абсмажыць, заліць смятанай, змешанай з таматам-пюрэ і тушыць 30-40 хвілін.

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *