Жур Па-Вясковаму

Інгрыдыенты

  • 1 шклянка аўсяных круп «геркулес1 шклянка аўсяных круп «геркулес»
  • 4 шклянкі вад4 шклянкі вады
  • скарынка чорнага хлеба
  • 150 г сал150 г сала
  • 2 цыбулін2 цыбуліны
  • 8 бульбі8 бульбін
  • соль.

Рацэпт

1 шклянка аўсяных круп «Геркулес», 4 шклянкі вады, скарынка чорнага хлеба, 150 г сала, 2 цыбуліны, 8 бульбін, соль.
У рондаль засыпаць аўсяныя крупы «Геркулес», заліць гатаванай вадой, дадаць скарынку чорнага хлеба і паставіць у цёплае месца для закісання. Набрынялыя крупы працадзіць, прамыць і зноў працадзіць. Атрыманае аўсянае малачко варыць да загусцення, увесь час памешваючы.
Жур падаць разам з падсмажанай на сале цыбуляй і адварной бульбай.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *