Запяканка З Бульбы І Грыбоў

Інгрыдыенты

  • 1 кг бульб1 кг бульбы
  • 300 г свежых грыбо300 г свежых грыбоў
  • 60 г топленага масл60 г топленага масла
  • 1
  • 5 шклянкі малак5 шклянкі малака
  • 2 яйк2 яйкі
  • 1-2 цыбулін1-2 цыбуліны
  • соль
  • кмен.

Рацэпт

1 кг бульбы, 300 г свежых грыбоў, 60 г топленага масла, 1,5 шклянкі малака, 2 яйкі, 1-2 цыбуліны, соль, кмен.
Бульбу зварыць, абабраць, нарэзаць тонкімі скрылькамі. Свежыя грыбы (можна выкарыстаць і сушаныя) адварыць, нарэзаць саломкай, абсмажыць разам з нашаткаванай цыбуляй, дадаць кмен.
У глыбокую патэльню, змазаную маслам, выкласці слаямі бульбу і грыбы. Верхні і ніжні слаі павінны быць з бульбы. Заліць малаком, змешаным з яйкамі і соллю, запячы ў духоўцы.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *