Інгрыдыенты
- 500 г рыб500 г рыбы
- 500 г бульб500 г бульбы
- 3-4 ст. лыжкі але3-4 ст. лыжкі алею
- 0
- 5 шклянкі смятан5 шклянкі смятаны
- 1 цыбулін1 цыбуліна
- 1 ст. лыжка мук1 ст. лыжка мукі
- соль
- перац
- зелень.
Рацэпт
500 г рыбы (карп, лінь), 500 г бульбы, 3-4 ст. лыжкі алею, 0,5 шклянкі смятаны, 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка мукі, соль, перац, зелень.
Падрыхтаваную рыбу парэзаць на кавалкі, пасыпаць соллю, перцам, укачаць у муку і абсмажыць на алеі з абодвух бакоў. Памытую бульбу зварыць, абабраць, змяльчыць на буйной тарцы. Асобна абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю.
У жароўню, змазаную алеем, пакласці палову падрыхтаванай бульбы, на яе – кавалкі рыбы, пасыпаць яе цыбуляй, зверху – зноў слой бульбы. Усё паліць смятанай і рэштай алею. Запякаць у духоўцы 30 хвілін.
Пры падачы на стол запяканку парэзаць на кавалкі, пасыпаць дробна нарэзаным кропам.
Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.