Зразы Беларускія

Інгрыдыенты

  • 500 г ялавічын500 г ялавічыны
  • 150 г сал150 г сала
  • 40 г сушаных грыбо40 г сушаных грыбоў
  • 1 ст. лыжка сметанковага масл1 ст. лыжка сметанковага масла
  • 3 цыбулін3 цыбуліны
  • 2 ст. лыжкі паніровачных сухаро2 ст. лыжкі паніровачных сухароў
  • 1 яйк1 яйка
  • 100 г тлушчу для смажанн100 г тлушчу для смажання
  • соль
  • перац.

Рацэпт

500 г ялавічыны (мякаць), 150 г сала, 40 г сушаных грыбоў, 1 ст. лыжка сметанковага масла, 3 цыбуліны, 2 ст. лыжкі паніровачных сухароў, 1 яйка, 100 г тлушчу для смажання, соль, перац.
Загадзя замочаныя грыбы адварыць, нарэзаць саломкай, змяшаць з абсмажанай на масле нашаткаванай цыбуляй.
Мяса нарэзаць упоперак валокнаў, кожны кавалак адбіць, пасаліць, паперчыць. На сярэдзіну пакласці брусочкі салёнага сала і грыбны фарш, скруціць у выглядзе каўбасак (іх можна замацаваць завостранай драўлянай палачкай або ніткамі). Каўбаскі змачыць у яйку і ўкачаць у сухары. Смажыць у вялікай колькасці тлушчу да ўтварэння румянай скарынкі. Затым паставіць на 10-15 хвілін у гарачую духоўку.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *