Зразы З Бульбы

Інгрыдыенты

  • 1 кг бульб1 кг бульбы
  • 300 г ялавічын300 г ялавічыны
  • 120 г сал120 г сала
  • 2 цыбулін2 цыбуліны
  • соль
  • перац.

Рацэпт

1 кг бульбы, 300 г ялавічыны, 120 г сала, 2 цыбуліны, соль, перац.
Палову бульбы абабраць, надраць на тарцы. Рэшту бульбы зварыць у лупінах, абабраць, прапусціць праз мясарубку, перамяшаць з сырой цёртай бульбай, пасаліць. Ялавічыну адварыць, прапусціць праз мясарубку, змяшаць з падсмажанай цыбуляй, перцам і соллю.
З бульбяной масы сфармаваць плоскія кружкі, пакласці на сярэдзіну фарш, краі зашчыпаць, надаўшы зразам авальную форму. Абсмажыць з усіх бакоў на сале.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *