Зразы З Печанню

Інгрыдыенты

  • 500 г ялавічын500 г ялавічыны
  • 3 цыбулін3 цыбуліны
  • 200 г печан200 г печані
  • 40 г сал40 г сала
  • 2 яйк2 яйкі
  • 1
  • 5 ст. лыжкі сметанковага масл5 ст. лыжкі сметанковага масла
  • соль
  • перац.

Рацэпт

500 г ялавічыны (мякаць), 3 цыбуліны, 200 г печані, 40 г сала, 2 яйкі, 1,5 ст. лыжкі сметанковага масла, соль, перац.
Мяса прамыць, выдаліць плеўкі, прапусціць праз мясарубку, дадаць злёгку абсмажаную пакрышаную цыбуліну, соль, перац, убіць яйка, добра перамяшаць.
Печань і сала нарэзаць невялікімі кубікамі, абсмажыць, змяшаць з дробна нарэзанай пасераванай цыбуляй, пасечаным вараным яйкам, соллю. З мяснога фаршу зрабіць кружкі, на сярэдзіну кожнага пакласці падрыхтаваную печань, сфармаваць зразы. Выкласці іх на патэльню, змазаную маслам, і запячы ў духоўцы.
Пры падачы на стол паліць зразы распушчаным маслам.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *