1/2 л малака, 1 ст. лыжка какавы, 1 ст. лыжка цукру, 2 жаўткі, 1 ст. лыжка цукровай пудры, ванілін, харчовы лёд.
Малако закіпяціць, уліць у яго змяшаную з цукрам і невялікай колькасцю халоднага малака какаву, давесці да кіпення. Какаву зняць з агню і злучыць з расцёртымі з цукровай пудрай і ванілінам жаўтком. Астудзіць. Перад падачай на стол узбіць да ўтварэння пены, разліць у шклянкі, кінуць у кожную кавалачак лёду.