Яечны жаўток – 1 шт., цукар – 2 ст. лыжкі, чырвонае віно – 50 мл, вішня без костачак – 1/2 шклянкі, вішнёвы лікёр – 20 мл, газаваная вада – 1/3 шклянкі, здробнены лёд.
Жаўток расцерці з цукрам дабяла, дадаць віно, лікёр, вішні. Асцярожна перамяшаць. На дно келіхаў пакласці лёд, наліць напітак, дадаць газаванай вады. Падаваць з саломінкамі і лыжачкамі.