Камы

Інгрыдыенты

  • 1 кг бульб1 кг бульбы
  • 80 г сал80 г сала
  • 3 цыбулін3 цыбуліны
  • 50 г тлушч50 г тлушчу
  • соль.

Рацэпт

1 кг бульбы, 80 г сала, 3 цыбуліны, 50 г тлушчу, соль.
Абабраную бульбу зварыць у падсоленай вадзе, прапусціць праз мясарубку. Падскварыць сала, нарэзанае дробнымі кавалачкамі, разам з пакрышанай цыбуляй, перамяшаць з бульбай. З атрыманай масы сфармаваць невялікія шарыкі – камы, абсмажыць іх на тлушчы, затым выкласці на патэльню і падсушыць у духоўцы.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *