Капуста кіслая з рыбай

2,5 л вады, 700 г капусты, 500 г рыбы, 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка мукі, 1 корань пятрушкі, 2 ст. лыжкі масла, зеляніна, соль.

Апрацаваную і вымытую рыбу заліць вадой, давесці да кіпення, зняць пену, дадаць соль і варыць да гатоўнасці. Рыбу дастаць, а ў кіпячую ваду пакласці тушаную кіслую капусту, цыбулю, пятрушку, варыць 20-30 мінут. За 3-5 мінут да канца варкі дадаць лаўровы ліст, пасераваную і разведзеную булёнам муку. У гатовую капусту пакласці кускі адваранай рыбы, пасыпаць здробненай зелянінай.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *