Капуста Свежая З Яблыкамі

Інгрыдыенты

  • 500 г ялавічын500 г ялавічыны
  • 500 г свежай капуст500 г свежай капусты
  • 3 бульбін3 бульбіны
  • 1 моркв1 морква
  • 1 корань пятрушк1 корань пятрушкі
  • 1 цыбулін1 цыбуліна
  • 2 кіслыя яблык2 кіслыя яблыкі
  • 2 памідор2 памідоры
  • 2 ст. лыжкі здор2 ст. лыжкі здору
  • 2 ст. лыжкі смятан2 ст. лыжкі смятаны
  • соль
  • перац
  • лаўровы ліст
  • кроп.

Рацэпт

500 г ялавічыны, 500 г свежай капусты, 3 бульбіны, 1 морква, 1 корань пятрушкі, 1 цыбуліна, 2 кіслыя яблыкі, 2 памідоры, 2 ст. лыжкі здору, 2 ст. лыжкі смятаны, соль, перац, лаўровы ліст, кроп.
Зварыць мясны булён. Абсмажыць на здоры змельчаныя моркву, пятрушку, цыбулю, у канцы дадаць нарэзаныя долькамі памідоры.
У булён, які кіпіць, пакласці нашаткаваную капусту, нарэзаную скрылькамі бульбу. Калі бульба стане мяккай, дадаць абсмажаныя цыбулю і карэнне. За 5 хвілін да канца гатавання апусціць скрылькі яблыкаў, ачышчаных ад скуркі, пакласці перац, лаўровы ліст, соль.
Пры падачы на стол заправіць смятанай, пасыпаць дробна парэзаным зялёным кропам.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *