Капуста Старабеларуская

Інгрыдыенты

  • 500 г кіслай капуст500 г кіслай капусты
  • 40 г сушаных грыбо40 г сушаных грыбоў
  • 2 цыбулін2 цыбуліны
  • 1 моркв1 морква
  • 1 ст. лыжка мук1 ст. лыжка мукі
  • 2 ст. лыжкі тлушч2 ст. лыжкі тлушчу
  • 1 ч. лыжка цукр1 ч. лыжка цукру
  • 2 ст. лыжкі павідл2 ст. лыжкі павідла
  • 3-4 ягады ядлоўц3-4 ягады ядлоўцу
  • соль.

Рацэпт

500 г кіслай капусты, 40 г сушаных грыбоў, 2 цыбуліны, 1 морква, 1 ст. лыжка мукі, 2 ст. лыжкі тлушчу, 1 ч. лыжка цукру, 2 ст. лыжкі павідла, 3-4 ягады ядлоўцу, соль.
Загадзя замочаныя грыбы зварыць, булён працадзіць, грыбы нашаткаваць. Кіслую капусту патушыць з тлушчам, у канцы дадаць змельчаныя і абсмажаныя моркву і цыбулю.
У грыбны булён пакласці тушаную з агароднінай капусту, варыць прыкладна паўгадзіны, дадаць падрыхтаваныя грыбы, павідла, заправіць пасераванай мукой, цукрам, соллю, пакласці ягады ядлоўцу і давесці да гатоўнасці.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *