Каравай

10 шклянак мукі, 80 г дрожджаў, 4 шклянкі малака, 8 яек, 1 шклянка смятаны, 100 г сметанковага масла, 100 г разынак, 1 ст. лыжка мёду, соль.

Прыгатаваць рошчыну: дрожджы растварыць у цёплым малацэ, дадаць соль, усыпаць палову нормы мукі і старанна перамяшаць. Паставіць для закісання ў цёплае месца на 2 гадзіны. Калі рошчына паднімецца і пачне асядаць, пакласці ў яе мёд, яйкі, разынкі, смятану, масла і вымешваць цеста да таго часу, пакуль яно не пачне адставаць ад сценак посуду. Затым зноў паставіць у цёплае месца для закісання. Калі аб’ём цеста павялічыцца ў 2 разы, абмяць яго і зноў пакінуць для закісання і ўздыму, затым добра выбіць на стале і пакласці ў форму, змазаную тлушчам. Паверхню каравая ўпрыгожыць фігуркамі з цеста. Праз 30- 40 хвілін змазаць паверхню каравая ўзбітым яйкам і выпякаць у нагрэтай духоўцы.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *