Касцяны булён

2,5 л вады, 500 г касцей, 1 морква, 1 корань пятрушкі, салера, 1 цыбуліна, соль.

Косці рассячы і памыць у халоднай вадзе, пажадана абсмажыць у духоўцы. Пакласці ў каструлю, заліць халоднай вадой, накрыць крышкай і хутка давесці да кіпення. Зняць шумоўкай пену і варыць пры слабым кіпенні 2-3 гадзіны. Тлушч на паверхні неабходна перыядычна выдаляць, пакідаючы тонкі слой, які спрыяе захаванню ў булёне араматычных рэчываў. За 40-60 мінут да канца варкі пакласці ў булён соль, падпечаныя моркву і цыбулю, пятрушку, салеру. Гатовы булён працадзіць.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *