Катлета «Белавежская»

Інгрыдыенты

  • 500 г свінін500 г свініны
  • 60 г шынк60 г шынкі
  • 80 г зялёнага гарошк80 г зялёнага гарошку
  • 3 ст. лыжкі сухаро3 ст. лыжкі сухароў
  • 3 ст. лыжкі топленага масл3 ст. лыжкі топленага масла
  • 2 яйк2 яйкі
  • 1 цыбулін1 цыбуліна
  • 1 ст. лыжка мук1 ст. лыжка мукі
  • соль.

Рацэпт

500 г свініны (карэйкі), 60 г шынкі, 80 г зялёнага гарошку, 3 ст. лыжкі сухароў, 3 ст. лыжкі топленага масла, 2 яйкі, 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка мукі, соль.
Свіную карэйку (з косткай) нарэзаць кавалкамі так, каб кожны быў з костачкай. Мяса адбіць, костачку зачысціць.
Прыгатаваць фарш: абсмажыць пакрышаную цыбулю і нарэзаную кубікамі шынку, дадаць зялёны гарошак, муку, соль, перамяшаць і ўсё разам злёгку патушыць. Каб маса не была занадта густой, развесці яе булёнам або гатаванай вадой.
На падрыхтаваныя кавалкі карэйкі пакласці фарш, скруціць у выглядзе каўбаскі, змачыць у яйку, укачаць у сухары, затым зноў змачыць у яйку і зноў укачаць у сухары. Абсмажыць у топленым масле і паставіць на 10-15 хвілін у нагрэтую духоўку.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *