Катлеты Маладэчанскія

Інгрыдыенты

  • 200 г ялавічных ныра200 г ялавічных нырак
  • 200 г свінін200 г свініны
  • 150 г мазго150 г мазгоў
  • 1 бульбін1 бульбіна
  • 2 ст. лыжкі тлушч2 ст. лыжкі тлушчу
  • 1- 2 цыбулін1- 2 цыбуліны
  • 1 ст. лыжка воцат1 ст. лыжка воцату
  • 2-3 ст. лыжкі сухаро2-3 ст. лыжкі сухароў
  • соль
  • перац.

Рацэпт

200 г ялавічных нырак, 200 г свініны (мякаць), 150 г мазгоў, 1 бульбіна, 2 ст. лыжкі тлушчу, 1- 2 цыбуліны, 1 ст. лыжка воцату, 2-3 ст. лыжкі сухароў, соль, перац.
Выдаліць з нырак тлушч і плеўкі, вымыць, заліць халоднай вадой. Калі вада закіпіць, зліць яе, зноў вымыць ныркі, яшчэ раз заліць свежай вадой, зварыць.
Мазгі прамыць, ачысціць ад плеўкі, апусціць у падсоленую ваду з воцатам, якая кіпіць, варыць 4-5 хвілін.
Свініну разам з падрыхтаванымі ныркамі і мазгамі, а таксама цыбуляй прапусціць праз мясарубку, дадаць надраную на тарцы бульбу, соль, перац, перамяшаць. З атрыманай масы сфармаваць катлеты, укачаць іх у паніровачныя сухары і абсмажыць з абодвух бакоў.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *