0,5 шклянкі ячных круп, 0,5 шклянкі гароху, 1,5 шклянкі вады, 80 г сала або 4 ст. лыжкі масла, соль.
Гарох замачыць у халоднай вадзе на 3-4 гадзіны. Асобна з ячных круп зварыць густую кашу, дадаць набраклы гарох і паставіць для управання ў слаба нагрэтую духоўку на паўтары гадзіны. Падаць са скваркамі з свінога сала або з раслінным алеем.