Інгрыдыенты
- 600 г гарбуз600 г гарбуза
- 1 шклянка прос1 шклянка проса
- 3 шклянкі малак3 шклянкі малака
- 1 ст. лыжка цукр1 ст. лыжка цукру
- 1 ст. лыжка сметанковага масл1 ст. лыжка сметанковага масла
- соль.
Рацэпт
600 г гарбуза, 1 шклянка проса, 3 шклянкі малака, 1 ст. лыжка цукру, 1 ст. лыжка сметанковага масла, соль.
Спелы гарбуз ачысціць ад лупін і насення, нарэзаць невялікімі кубікамі, заліць гарачай вадой (2 шклянкі) і варыць каля 10 хвілін. Затым дадаць соль, цукар, усыпаць прамытае проса. Калі вада амаль выпарыцца, уліць гарачае малако і варыць да загушчэння. Пакласці ў кашу масла, перамяшаць, паставіць у негарачую духоўку на 20-30 хвілін.
Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.