Інгрыдыенты
- 600 г печан600 г печані
- 100 г сал100 г сала
- 2 цыбулін2 цыбуліны
- 25 см свіной кішк25 см свіной кішкі
- 1 ст. лыжка тлушч1 ст. лыжка тлушчу
- соль.
Рацэпт
600 г печані, 100 г сала, 2 цыбуліны, 25 см свіной кішкі, 1 ст. лыжка тлушчу, соль.
Падрыхтаваную печань і сала нарэзаць дробнымі кубікамі, дадаць пакрышаную цыбулю, соль, перамяшаць. Гэтым фаршам напоўніць старанна прамытую кішку. Каўбасу адварыць, а затым абсмажыць на тлушчы.
Падаць з варанай бульбай і салёнымі агуркамі.
Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.