Крупнік

Інгрыдыенты

  • 1 шклянка ячных круп або прос1 шклянка ячных круп або проса
  • 4 бульбін4 бульбіны
  • 80 г сал80 г сала
  • 2 цыбулін2 цыбуліны
  • соль
  • лаўровы ліст
  • кроп.

Рацэпт

1 шклянка ячных круп або проса, 4 бульбіны, 80 г сала, 2 цыбуліны, соль, лаўровы ліст, кроп.
Крупы перабраць, прамыць, усыпаць у рондаль з кіпенем і варыць, час ад часу перамешваючы. Калі крупы будуць амаль гатовы, пакласці нарэзаную кубікамі бульбу, падсмажаную на дробна нарэзаным сале нашаткаваную цыбулю. За 5 хвілін да канца варкі дадаць соль, лаўровы ліст.
Гатовы крупнік, густую першую страву, пасыпаць дробна нарэзанай зеленню кропу.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *