Інгрыдыенты
- 2 ст. лыжкі крухмал2 ст. лыжкі крухмалу
- 2 яйк2 яйкі
- 1 л вяршко1 л вяршкоў
- 50 г сала або 1 ст. лыжка сметанковага масл50 г сала або 1 ст. лыжка сметанковага масла
- 4 ч. лыжкі сочыв4 ч. лыжкі сочыва
- соль.
Рацэпт
2 ст. лыжкі крухмалу, 2 яйкі, 1 л вяршкоў (8% ), 50 г сала або 1 ст. лыжка сметанковага масла, 4 ч. лыжкі сочыва, соль.
Яйкі злёгку ўзбіць з 0,5 шклянкі вяршкоў, дадаць крухмал, добра перамяшаць. Вяршкі, што засталіся, закіпяціць, тонкім струменьчыкам уліць у падрыхтаваную сумесь, пасаліць і, памешваючы, варыць на невялікім агні да загусцення. Заскварыць нарэзанае кубікамі сала, паліць ім гатовую кашу.
Крухмалоўку можна таксама падаць з маслам або сочывам.
Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.