- 2 шклянкі ячных круп (пшанічных, рысавых),
- 5 шклянак вады
- соль
Перабраць крупы, прамыць, адкінуць на друшляк, даць сцячы. Заліць вадой у вялікай місе і пакінуць на ноч. Зліць ваду. Укінуць у рондаль з падсоленым кіпнем і гатаваць, пакуль крупы не набрыняюць. Зліць лішнюю ваду. Можна дадаць крыху алею. Запячы ў духоўцы пры 160˚С каля 40 хвілін.
Куццю можна падаць з макавым малаком.
- 400 г маку
- ½ шклянкі мёду
Насыпаць мак у місу, заліць кіпенем, перамяшаць і пакінуць на 15 хвілін. Зліць ваду, заліць кіпенем, перамяшаць і пакінуць на 30 хвілін, пасля чаго зноў зліць. 2–3 разы перамалоць у кухонным камбайне, ужываючы вельмі вострыя нажы, пакуль макавая маса не набудзе крыху белаваты колер ад соку. Закіпяціць 1,5 літры вады і заліць мак, дадаць мёд і пакінуць у халодным месцы. Можна таксама дадаць молаты міндаль, разынкі і г. д.