Інгрыдыенты
- 250 г жураві250 г журавін
- 6-8 ст. лыжак цукр6-8 ст. лыжак цукру
- 4-6 ст. лыжак крухмалу4-6 ст. лыжак крухмалу.
Рацэпт
250 г журавін, 6-8 ст. лыжак цукру, 4-6 ст. лыжак крухмалу.
Журавіны перабраць, прамыць, працерці праз сіта, адціснуць сок. Жамерыны заліць гарачай вадой (6-7 шклянак), давесці да кіпення, працадзіць. Частку адвару ахаладзіць, развесці ў ім крухмал. У адвар, што застаўся, пакласці цукар, закіпяціць яго, затым уліць разведзены крухмал, адціснуты сок і давесці да кіпення.
Гатовы кісель разліць у кубкі, пасыпаць цукровым пяском, каб не ўтварылася плеўка, і ахаладзіць.
Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.