Мачанка Па-Сялянску

Інгрыдыенты

  • 250 г свініны з рэбернымі косткам250 г свініны з рэбернымі косткамі
  • 250 г сырой каўбас250 г сырой каўбасы
  • 2 цыбулін2 цыбуліны
  • 100 г сал100 г сала
  • 2 ст. лыжкі мук2 ст. лыжкі мукі
  • соль
  • лаўровы ліст.

Рацэпт

250 г свініны з рэбернымі косткамі, 250 г сырой каўбасы, 2 цыбуліны, 100 г сала, 2 ст. лыжкі мукі, соль, лаўровы ліст.
Кавалкі свініны і сырой сялянскай каўбасы абсмажыць. Пшанічную або ячную муку развесці халоднай вадой і ўліваць у кіпень, увесь час памешваючы, да ўтварэння рэдкай мучной падліўкі. Дадаць соль, лаўровы ліст, пакласці кавалачкі падскваранага разам з цыбуляй сала, а таксама свініну і каўбасу. Паставіць на 20-25 хвілін у духоўку.
Да мачанкі падаць бліны або вараную бульбу.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *