Мяса Кісла-Салодкае

Інгрыдыенты

  • 500 г ялавічын500 г ялавічыны
  • 2 ст. лыжкі топленага масла або сал2 ст. лыжкі топленага масла або сала
  • 2 цыбулін2 цыбуліны
  • 1 ст. лыжка цукр1 ст. лыжка цукру
  • 1 перні1 пернік
  • 2 ст. лыжкі тамату-пюр2 ст. лыжкі тамату-пюрэ
  • 2 ст. лыжкі змельчаных жытніх сухаро2 ст. лыжкі змельчаных жытніх сухароў
  • 1 ст. лыжка 2%-нага раствору цытрынавай кіслат1 ст. лыжка 2%-нага раствору цытрынавай кіслаты
  • соль
  • перац
  • лаўровы ліст.

Рацэпт

500 г ялавічыны, 2 ст. лыжкі топленага масла або сала, 2 цыбуліны, 1 ст. лыжка цукру, 1 пернік, 2 ст. лыжкі тамату-пюрэ, 2 ст. лыжкі змельчаных жытніх сухароў, 1 ст. лыжка 2%-нага раствору цытрынавай кіслаты, соль, перац, лаўровы ліст.
Абмытае і нарэзанае кавалкамі мяса абсмажыць на масле або сале. Перакласці ў рондаль, дадаць абсмажаную цыбулю, уліць булёну або вады і тушыць каля гадзіны. Затым пакласці змельчаныя жытнія сухары і пернік, тамат-пюрэ, соль, цукар, перац, разведзеную цытрынавую кіслату, лаўровы ліст і тушыць да гатоўнасці.
Падаць з варанай або смажанай бульбай.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *