Наліснікі

1,5 шклянкі мукі, 2 шклянкі малака або сыроваткі, 2 яйкі, 200 г тварагу, 2-3 ст. лыжкі масла 0,5 шклянкі смятаны ці вяршкоў, соль.

Муку развесці ў адной шклянцы малака ці сыроваткі. Дадаць соль, перамяшаць, уліць астатняе малако і ўзбітыя бялкі яек. Выпечы тонкія блінцы. Пакласці на іх начынку, прыгатаваную з працёртага тварагу, ягад або павідла, і загарнуць у выглядзе канверта або трубачкі. Наліснікі пакласці ў гаршчок або рондаль, паліць зверху сметанэй, вяршкамі ці маслам і паставіць на непрацяглы час у духоўку.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *