Ножкі Курыныя Фаршыраваныя

Інгрыдыенты

  • 4 курыныя ножк4 курыныя ножкі
  • 2 лустачкі белага хлеб2 лустачкі белага хлеба
  • 0
  • 75 шклянкі малак75 шклянкі малака
  • 1 курыная пячонк1 курыная пячонка
  • 1 цыбулін1 цыбуліна
  • 2 ст. лыжкі сметанковага масл2 ст. лыжкі сметанковага масла
  • 2 ч. лыжкі смятан2 ч. лыжкі смятаны
  • соль
  • перац
  • мускатны арэх.

Рацэпт

4 курыныя ножкі, 2 лустачкі белага хлеба, 0,75 шклянкі малака, 1 курыная пячонка, 1 цыбуліна, 2 ст. лыжкі сметанковага масла, 2 ч. лыжкі смятаны, соль, перац, мускатны арэх.
З курыных ножак зняць скурку. Костачкі перасячы такім чынам, каб частка іх засталася са скуркай. Мякаць зрэзаць з костак і прапусціць праз мясарубку. Затым перамяшаць з размочаным у малацэ і адціснутым белым хлебам і зноў прапусціць праз мясарубку з дробнай рашоткай. Атрыманую масу змяшаць з абсмажанай пакрышанай цыбуляй і абсмажанай дробна парэзанай пячонкай, дадаць соль, перац, мускатны арэх, добра перамяшаць.
Падрыхтаваным фаршам запоўніць скурку ад ножак, зашыць, змазаць смятанай, пакласці на патэльню, змазаную маслам, і падсмажыць у духоўцы да светла-карычневага колеру.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *