Парасяціна Адварная

Інгрыдыенты

  • 800 г парасяцін800 г парасяціны
  • 1 моркв1 морква
  • 1 корань пятрушк1 корань пятрушкі
  • 1 цыбул1 цыбуля
  • 2 ч. лыжкі мук2 ч. лыжкі мукі
  • 3 ст. лыжкі смятан3 ст. лыжкі смятаны
  • соль
  • перац
  • лаўровы ліст.

Рацэпт

800 г парасяціны, 1 морква, 1 корань пятрушкі, 1 цыбуля, 2 ч. лыжкі мукі, 3 ст. лыжкі смятаны, соль, перац, лаўровы ліст.
Мяса цэлым кавалкам пакласці ў падсоленую ваду, якая кіпіць (каля 1 л), дадаць моркву, корань пятрушкі, цыбулю і варыць на слабым агні паўгадзіны. Затым пакласці ў рондаль перац гарошкам, лаўровы ліст і давесці мяса да гатоўнасці.
Мяса выняць, адвар працадзіць, дадаць у яго пасераваную муку, разведзеную ахалоджаным адварам, пракіпяціць, уліць смятану, прагрэць. Гэтым соўсам паліць нарэзаную кавалкамі парасяціну.
Падаць з салёнымі агуркамі або памідорамі.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *