Пелюхі

2 шклянкі грачанай мукі, 1 яйка, 0,75 шклянкі малака або вады, масла ці сала для палівання, соль.

З грачанай мукі замясіць густое цеста з даданнем яйка і малака (вады), тонка раскачаць, нарэзаць ромбікамі, адварыць іх у падсоленай вадзе або булёне і адкінуць на друшляк. Гатовыя пелюхі паліць растопленым сметанковым маслам або салам.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *