Пернікі

6 шклянак мукі, 1 шклянка сыроваткі або кіслага малака, 2-3 яйкі, 8- 10 ст. лыжак цукру, мак, сметанковае масла, карыца, соль.

У муку уліць яйкі, дадаць цукар, соль, карыцу, прамыты мак, размякчанае сметанковае масла і, падліваючы патроху сыроватку або кіслае малако, замясіць цеста і пакінуць на 20-30 хвілін. Раскачаць яго да таўшчыні 1 – 1,5 см, выразаць кружочкі або паўмесяцы. Спячы на ​​змазанай маслам блясе. Зверху пернікі паліць вадкім мёдам або пасыпаць цукрам, змяшаным з цёртым макам. Замест сыроваткі можна выкарыстоўваць і свежае малако.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *