Поліўка Беларуская

Інгрыдыенты

  • 50 г жытняга хлеб50 г жытняга хлеба
  • 25 г сушаных грыбо25 г сушаных грыбоў
  • 1 моркв1 морква
  • 1 цыбулін1 цыбуліна
  • 1 ст. лыжка тлушч1 ст. лыжка тлушчу
  • 1 ч. лыжка тамату-пюр1 ч. лыжка тамату-пюрэ
  • 0
  • 2 л мяснога булён2 л мяснога булёну
  • 5 шклянкі смятан5 шклянкі смятаны
  • соль.

Рацэпт

50 г жытняга хлеба, 25 г сушаных грыбоў, 1 морква, 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка тлушчу, 1 ч. лыжка тамату-пюрэ, 1,2 л мяснога булёну, 0,5 шклянкі смятаны, соль.
Загадзя замочаныя грыбы адварыць, булён працадзіць праз складзеную ўдвая тканіну, грыбы нашаткаваць. Жытні хлеб нарэзаць лустачкамі, падсушыць у духоўцы, змяльчыць, заліць невялікай колькасцю гарачага булёну, накрыць, пачакаць, пакуль астыне. Пасля гэтага хлебную масу працерці праз сіта, змяшаць з рэштай мяснога булёну, уліць грыбны адвар.
Абсмажыць на тлушчы дробна парэзаныя моркву і цыбулю разам з таматам-пюрэ, пакласці ў булён, які кіпіць. Дадаць падрыхтаваныя грыбы, соль, варыць 7-10 хвілін.
Падаць поліўку са смятанай.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *