Пончыкі Бульбяныя

Інгрыдыенты

  • 0
  • 2 кг бульб2 кг бульбы
  • 1 шклянка мук1 шклянка мукі
  • 5 шклянкі малак5 шклянкі малака
  • 2 яечныя жаўтк2 яечныя жаўткі
  • 1 ст. лыжка сметанковага масл1 ст. лыжка сметанковага масла
  • 12 г дражджэ12 г дражджэй
  • соль
  • тлушч для смажання.

Рацэпт

1,2 кг бульбы, 1 шклянка мукі, 0,5 шклянкі малака, 2 яечныя жаўткі, 1 ст. лыжка сметанковага масла, 12 г дражджэй, соль, тлушч для смажання.
Бульбу абабраць, надраць на тарцы, дадаць разведзеныя ў цёплым малацэ дрожджы, муку, замясіць цеста. Паставіць яго на 1,5 гадзіны ў цёплае месца. Пасля гэтага дадаць жаўткі, расцёртыя з маслам, соль, зноў вымесіць, даць трошкі пастаяць.
Лыжкай аддзяляць кавалачкі цеста і смажыць іх у тлушчы да ўтварэння румянай скарынкі.
Падаць пончыкі з цыбуляй, падсмажанай на сале.
 
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *